Рассельгаснагляд забараніў увоз 17 тон мяса птушкі са Скідзеля

|

«Згодна з прад’яўленымі для кантролю дакументамі ўвозілася замарожаная прадукцыя — тушка кураня бройлера 2-га гатунку.

 

Пры фізічным даглядзе інспектары Упраўлення Рассельгаснагляду высветлілі, што ў склад грузу ўваходзіла прадукцыя, выпрацаваная падчас дзеяння часовых абмежаванняў на пастаўкі з гэтага прадпрыемства.

 

Знешні выгляд прадукцыі сведчыў аб парушэнні прадпрыемствам тэхналогіі апрацоўкі птушкі», — паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду.

 

Нагадаем, што ў лістападзе Рассельгаснагляд забараніў увоз у РФ прадукцыі беларускіх мяса-малочных прадпрыемстваў.

 

Агулам пад «санкцыі» трапілі больш за 20 вытворцаў. У якасці прычын называлася неадпаведнасць беларускай прадукцыі нормам заканадаўства РФ і Мытнага саюза.

 

У пачатку снежня была праведзена маштабная сумесная беларуска-расійская праверка, і шэраг прадпрыемстваў – у тым ліку і «Агракамбінат «Скідзельскі» – ізноў атрымалі дазвол увозіць сваю прадукцыю на тэрыторыю Расіі.

 

“Наша Ніва”