Топ-бізнесмены Гарадзеншчыны: Уладзімір Зухавіцкі

|

Адзін з найстарэйшых паспяховых прадпрыймальнікаў Гарадзеншчыны зарабіў свой капітал на мэблі і будаўніцтве. “Твой стыль” працягвае знаёміць гарадзенцаў з лідэрамі ТОП-50 бізнесменаў нашага рэгіёна, складзеным ej.by.


Пяць фактаў пра Уладзіміра Зухавіцкага:

 

1. Трэці ў рэйтынгу самых паспяховых гарадзенскіх бізнесоўцаў Уладзімір Зухавіцкі (на здымку вышэй у цэнтры) нарадзіўся ў 1941 г. у паволжскім расійскім горадзе Камышын.

 

У час вайны загінулі амаль усе родныя (у тым ліку – бацька) будучага паспяховага бізнесмена.

 

У Беларусь перабраўся ў 1961 г., дзе цудам захавалася бацькоўскае гняздо маці.

 

У Гродна патрапіў па размеркаванні пасля сканчэння тэхнікума ў Мінску. Працоўную кар’еру пачынаў у якасці слесара на прадпрыемстве «Белсантехмонтаж».

 

Сёння Уладзіміру Зухавіцкаму (на здымку зправа) ёсць чым пахваліцца, але не ўсе ведаюць, наколькі складаным быў пачатак бізнесу

 

2. Ідэя стварэння вытворчасці корпуснай мэблі ўзнікла ў сына – Алега Зухавіцкага (на здымку ніжэй), які дзеля бізнеса пакінуў вайсковую службу ў Расіі і пераехаў у Гродна.

 

Пачаткі сваёй справы былі цяжкімі:

 

“у той час прадпрыймальнікаў часта ўспрымалі як хапугаў і лічылі сваім абавязкам зрабіць усё магчымае, каб уставіць палкі ў колы. Было ўсё: і бясконцыя праверкі, і раптоўнае перасяленне з абжытага месца, і развітанне з дзелавымі партнёрамі, якія не вытрымлівалі ўзятага тэмпу” – скажа праз шмат гадоў Уладзімір Зухавіцкі ў інтэрв’ю.

 

Тым не менш, у пачатку 1993 года Зухавіцкі ў напаўзакінутым памяшканні на вул. Кірава пачаў выпускаць мягкую мэблю, крыху пазней – кухні.

 

Цяпер, як сцвярджае сайт холдынга Зухавіцкага, кожная трэцяе кухня ў кватэрах беларусаў зробленая на “ЗОВе”.

 

 3. Сёння ў структуру Будаўніча-мэблевага аб’яднання “ЗОВ” уваходзіць звыш 20 мэблевых прадпрыемстваў і каля 10 будаўнічых фірм. Большая частка прадукцыі прадпрыемства ідзе ў Расію.

 

Сярэднія заробкі на “ЗОВе” у мінулым годзе складалі каля 700 даляраў у месяц.

 

4. У дачыненні да Зухавіцкага можна смелы выкарыстоўваць тэрмін “сямейны бізнес”.

 

Апроч сына Алега ў структуры “ЗОВа” працуе таксама ўнук Уладзімір. Жонка і дачка Зухавіцкага – медыкі.

 

5. Уладзімір Зухавіцкі – ганаровы грамадзянін Гродна, вядомы сваёй дабрачыннай дзейнасцю.

 

На яго грошы аднаўлялася гарадзенская сінагога, ствараўся “Музей на Траецкай”. Сам прадпрыймальнік ачольвае Гарадзенскае габрэйскае мемарыяльнае аб’яднанне  «Еруша». Актыўна займаецца спортам.

Фота: Віталь Дзярнейка (vgr.by), grodnonews.by, tut.by

 

Чытайце таксама:

 

Топ-бізнесмены Гарадзеншчыны: Андрэй Паўлоўскі

 

Топ-бізнесоўцы Гарадзеншчыны: хто яны?