Гурт “HandmadE” едзе на гарадзенскія курсы “Мова Нанова”

У госці да гарадзенцаў з выступам завітае мінскі музычны гурт HandmadE з Яўгенам Валошыным (на здымку ніжэй злева).

 У 2012 годзе хлопцы запісалі свой дэбютны альбом пад назваю “DEMO. The music from unfreedom”.

 

Кліп на адну з песен можна паглядзець тут:

Напрыканцы мінулага году гурт прэзентаваў новую песню “Нямое кіно”, тэкст да якой, як да многіх іншых, напісаў кіраўнік курсаў “Мова Нанова” у Мінску Глеб Лабадзенка

 

Слухачоў курсаў чакае таксама майстар-клас, які правядзе Юлія Катаржынская.

 

Арганізатары просяць прыносіць з сабою НІТКІ, ІГОЛКІ і НАЖНІЦЫ, і тады ніхто не пойдзе дадому без прыемнага падаруначка.

 

Увага! Гэтым разам заняткі пройдуць па адрасе вул. Будзёнага, 48а у памяшканні №100 ва ўнутраным дворыку.