Кантрабанда+спроба хабару

|

Такім чынам польскі кіроўца хацеў пазбегнуць адказнасці за спробу правозу кантрабанды праз пункт пропуска “Беняконі –1“ на літоўска-беларускай мяжы.

Cёлета гэта 61-ая спроба дачы хабару супрацоўнікам беларускай мытні. Грашыма вынаходлівыя грамадзяне меркавалі разлічыцца за прадастаўленне службовай інфармацыі, за пропуск праз мяжу па падробных пашпартах, за судзеянне ў кантрабандзе.

Па заявах супрацоўнікаў мытні ўзбуджана 10 крымінальных спраў.

Часцей за ўсё хабар прапаноўваюць грамадзяне Польшчы і Літвы.

Паводле БелаПАН