Першы Wiki-Weekend прайшоў у Гродне

|

Гэта быў першы Wiki-Weekend, арганізаваны мінскай грамадскай ініцыятывай “Фаланстэр” у партнёрстве з гарадзенскімі арганізацыямі.

 

У час сустрэчы адзначалася, што ў самай папулярнай у свеце электроннай энцыклапедыі бракуе матэрыялаў пра Беларусь і беларусаў і пра Гарадзеншчыну і гарадзенцаў у прыватнасці.

 

Не хапае таксама перакладаў на беларускую мову цікавых артыкулаў з іншых моваў. Усё гэта адмоўна адбіваецца на беларускай “прысутнасці” у сусветнай віртуальнай прасторы.

 

Удзельнікі гарадзенскай вікі-сустрэчы за некалькі гадзін працы паспелі стварыць каля дзесятка новых артыкулаў для Вікіпедыі і маюць намер і далей займацца па меры магчымасцяў гэтай карыснай справай.

Фота і відэа Ірыны Новік