Друскенікі – там, дзе перастаеш спяшацца

Сёння гэтае невялікае мястэчка ў паўднёвай частцы Літвы вядомае як адзін з найлепшых курортаў у Еўропе.

 

З даўніх часоў людзі прыязджаюць сюды адпачываць і лячыцца у санаторыі.

 

З нядаўняй пары папулярным месцам для гасцей стаў таксама сучасны аквапарк, які прываблівае мноствам атракцый.

 

З Друскенікамі звязана гісторыя многіх славутасцяў.

 

Напрыклад, Юзаф Пілсудскі сканчаў тут працу над сваёй кнігай “1920 год”. Тут у 1924 г., падчас знаходжання на курорце пазнаёміўся з лекаркай Яўгеніяй Лявіцкай, з якой сябраваў доўгія гады.

 

Друскенікі прапануюць сёння шматлікія паслугі, звязаныя з аховай здароўя, а таксама прывабліваюць цікавай архітэктурай і помнікамі.

 

Вялікім козырам горада з’яўляюцца вялізныя паркі і лясы, якія ствараюць цудоўныя ўмовы для шпацыраў.

 

Хаця ідэальным сезонам, які спрыяе шпацырам па лясах, з’яўляецца вясна і лета – калі навокал шмат зялёнага, зімовая аўра таксама надае гораду непаўторнай атмасферы.

Сапраўднасць прыроды можна таксама адчуць, шпацыруючы ўздоўж марудна нясучага свае хвалі Нёмана.

 

Адным з цікавых помнікаў з’яўляецца блакітна-белая царква  ў Гонар Абраза Прасвятой Багародзіцы Усіх Смуткуючых Радасць.

Невялікі храм, дзякуючы палітры і багатым аздабленням прыцягвае асаблівую ўвагу турыстаў.

 

Тое ж можна сказаць і пра неагатычны Касцёл Маці Божай Шкаплернай.

 

Аднак найбольшую адмсетнасць Друскенікам надаюць старадаўнія драўляныя дамы.

Гэтыя чароўныя па сваім выглядзе пабудовы нібы пераносяць у думках у іншую эпоху.

 

Напэўна як і іншым людзям, мне падабаецца шукаць параўнанні паміж рознымі гарадамі. Друскенікі сваёй драўлянай архітэктурай нагадалі гарадзенскія вілы Новага Свету і яшчэ – Сопат – польскі горад, які ляжыць на Балтыйскім моры.

 

Другая асацыяцыя прыйшла ў галаву не толькі з-за архітэктуры 19-20 стагоддзяў у альпійскім стылі, але таксама таму, што абодва гарады – тыповыя невялікія курорты, якія ахвотна наведваюцца многімі турыстамі.

 

У Друскенікі прыязджаюць найперш турысты з Беларусі, Польшчы і Расіі. Калі шпацыраваць вулкамі горада або рабіць пакупкі ў супермаркеце, пачуць можна збольшага рускую мову. Але прысутнасць турыстаў не парушае аўры горада, таму што ў Друскеніках уражвае спакой. 

 

Той, хто ў выходныя шукае моцных уражанняў, павінен абраць іншае месца.  У Друскенікі варта прыехаць, каб cупакоіцца, адпачыць ад мітусні вялікіх гарадоў.

 

Гэта ідэальнае месца, куды можна паехаць на адзін дзень, а тое і на некалькі гадзін. Гэта месца, дзе ёсць магчымасць спыніцца і падумаць.

 

Фота аўтаркі

 

Пераклад на беларускую: Вольга Галецка

 

Чытайце таксама:

 

Беларускія прыгоды і падарожжы польскіх валанцёрак

 

Чырвоны квадрат на стракатым фоне

 

Нёман: рака-сімвал

 

Свята рэвалюцыі: ці адзначаюць яго гарадзенцы


Пра валанцёрак, якія ездзілі беларускай чыгункай


Першыя тыдні ў Гародні або пачатак цікавага знаёмства


Першая сустрэча з Мінскам


З Гдыні ў Гародню: па шляхах мадэрнізму і канструктывізму