Гарадзеншчына хоча зменшыць залежнасць сваёй гаспадаркі ад Расіі

Пра гэта на прэзентацыі новага праекта Еўразвязу і ААН заявіў 6 лютага намеснік начальніка Камітэта эканомікі гарадзенскага аблвыканкаму Андрэй Свірыдаў.

 

Па яго словах, у 2014 г. на Расію прыпадала 65% знешняга гандлю вобласці.

 

“Гэта калі не поўная, то вельмі вялікая залежнасць. Праблемы ў Расіі адразу азначаюць праблемы ў нас” – адзначыў чыноўнік.

 

Улады плануюць знайсці новыя рынкі для збыту найперш прадуктаў харчавання, якія складаюць 40-50% усяго экспарту з Гарадзеншчыны.

 

У якасці іншых прыярытэтаў Андрэй Свірыдаў назваў перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі, развіццё і мадэрнізацыю прамысловасці – найперш дрэваапрацоўчай і мэблевай, а таксама развіццё турыстычнага сектару.