Міжнародная выстава сучасных ікон адкрылася ў Гродне

У дамавым храме Каложскага прыхода прайшло адкрыццё Міжнароднай выставы сучасных ікон, якая ладзіцца пры падтрымцы Генеральнага Консульства Рэспублікі Польша ў Гродне.

 

Экспазіцыя стала вынікам плэнеру, які прайшоў у польскай вёсцы Навіцы і сабраў прадстаўнікоў з Украіны, Польшчы і Беларусі.

 

Такое польска-беларуска-ўкраінскае супрацоўніцтва практыкуецца ўжо на працягу шасці гадоў.

 

Гэтым разам тэмай сустрэчы былі святочныя іконы.

На выставе прадэманстраваныя найбольш важныя святы літургічнага года, такія як Раство Хрыстова, Пакроў Багародзіцы ды іншыя.

Адна з мэтаў экспазіцыі – паказаць, што іканапіс развіваецца і набывае новыя формы.

На адкрыцці прысутнічалі генеральны консул РП Анджэй Хадкевіч, настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, арганізатары плэнера ў Навіцы Катажына Якубоўская і Матэуш Сора і нашчадкавы іканапісец Аляксей Доўнар.

 

Выстава будзе доўжыцца да 8 сакавіка.

 

Пабачыць яе ўласнымі вачыма можа кожны жадаючы з 10 да 18 гадзіны па адрасе г.Гродна, вул.Каложа, 10.