У Гродне пройдзе акцыя дапамогі цяжка хворым дзецям

|

– Хоспіс – гэта не “дом смерці”, а годнае жыццё да канца – кажа кіраўніца “Гродзенскага дзіцячага хоспісаВольга Шульга.

 

– Мы працуем з жывымі людзьмі, толькі яны паміраюць раней. Чым можна ім дапамагчы? Любіць і быць побач. Слухаць і імкнуцца зразумець.

 

Дабрачынны канцэрт “Чырвоны каптурок” адбудзецца ў моладзевым цэнтры “Гродна” (вул. Савецкая).

 

У праграме канцэрта – фаершоу, маляванне пяском, выставы хэнд-мэйду, музычныя нумары.

 

Канцэрт прымеркаваны да Міжнароднага дня прафілактыкі дзіцячай анкалогіі.