Родны Гродна: стартуе курс Гродназнаўства
Слухачы курса будуць знаёміцца з гісторыяй горада, яго замкамі, плошчамі, сусветна вядомымі асобамі, якія жылі і працавалі ў Гродна.
З багатай спадчынай горада будзе знаёміць Віктар Кірэеў (на здымку) – гісторык, мастацтвазнаўца, краязнаўца, дасведчаны экскурсавод і гід-перакладчык.
Першыя заняткі курса адбудуцца 17 сакавіка.
Арганізатар курса – прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
Больш інфармацыі пра курс на старонцы гэтай Установы