Дзе на Гарадзеншчыне жыць добра: жыццё і смерць

У папярэдніх частках нашага праекта мы прааналізавалі сітуацыю з заробкамі і занятасцю жыхароў розных раёнаў Гарадзеншчыны, а таксама з тым, як у розных частках вобласці выглядае “жыллёвае пытанне“.

 

Гэтым разам аналізуем пытанні жыцця і смерці ў літаральным сэнсе гэтых словаў.

 

Як вынікае з прадстаўленых вышэй дадзеных, насельніцтва нашай вобласці працягвае змяншацца.

 

Нязначны прырост зафіксаваны толькі ў Лідзе і Гродне – самых вялікіх гарадах рэгіёна.

 

Затое адразу ў шасці раёнах вобласці дынаміка скарачэння насельніцтва перавысіла 10%!

 

Асабліва кепская сітуацыя ў Карэліцкім (15,2%) і Дзятлаўскім раёнах (15,4%).

 

Гэтыя ж раёны ідуць у галаве сумнага рэйтынгу смяротнасці насельніцтва. Кампанію ім складаюць Зэльвенскі, Свіслацкі і Іўеўскі раёны.

 

Лепшая сітуацыя ў вялікіх гарадах рэгіёна. Да прыкладу, каэфіцыент смяротнасці сярод жыхароў Гродна ў ТРЫ разы ніжэйшы, чым у Карэліцкім раёне!

 

Сітуацыю ў многім тлумачаць звесткі пра колькасць лекараў-спецыялістаў у тым альбо іншым раёне вобласці.

 

Прыведзеныя ніжэй звесткі паказваюць прамую залежнасць паміж забяспечанасцю медыцынскімі кадрамі і ўзроўнем смяротнасці.

 

Калі ў Іўеўскім альбо Карэліцкім раёнах спецыялістаў-лекараў найменш, то і смяротнасць там адпаведна самая высокая.

 

Найбольш у гэтым сэнсе пашанцавала жыхарам Гродна, Гарадзенскага, Лідскага і Ваўкавыскага раёнаў.

У наступнай частцы нашага праекта мы прадставім звесткі пра самыя небяспечныя з пункту гледжання экалогіі і злачыннасці раёны Гарадзеншчыны.