Гарадзенскім спартсменам абяцаюць новы спарткомплекс
Як паведаміў у інтэрв’ю “СБ” старшыня гарадзенскага аблвыканкама Ўладзімір Саўчанка, інстытутам “Гроднаграмадзянпраект” распрацоўваецца варыянт з праектаваннем новага палаца на тэрыторыі спарткомплекса “Нёман”.
Улады не адмовіліся таксама ад планаў будаўніцтва ўніверсальнага комплексу для гульнёвых відаў спорта ў раёне вуліц Белуша і Кляцкова, насупраць супермаркета.
Да гэтага часу гарадзенскія валейбалісты, гандбалісты ды баскетбалісты прымалі сваіх супернікаў у старым спарткомплексе “Вікторыя” ды ўніверсітэцкіх спартзалях.
Малая колькасць месцаў для гледачоў, састарэлыя і цесныя распраналкі для спарцменаў даўно ўжо не адпавядаюць сучасным спартыўным стандартам.
На здымку: дзяўчатам з гарадзенскай “Алімпіі” даводзіцца дагэтуль гуляць пры пустых трыбунах.
Фота Яраслава Ванюкевіча