Будаўніцтва Астравецкай АЭС зноў адтэрміноўваецца

|

Першы энергаблок станцыі планавалася здаць ужо ў 2016-м годзе. Пазней гэты тэрмін перанеслі на год, а зараз – яшчэ на год.


Беларускі парламент разгледзіць 25 лютага заканапраект аб ратыфікацыі пратакола, які фіксуе новы даты будаўніцтва двух энэргаблокаў Астравецкай АЭС.

 

Пратакол быў падпісаны ў снежні мінулага года ў Маскве.

 

Паводле гэтага дакуманта, першы энэргаблок цяпер плануецца здаць у эксплуатацыю ў 2018-м годзе, а другі – у 2020-м годзе.

 

Беларуская АЭС будуецца на расійскі крэдыт.

 

Прычынай пераносу тэрмінаў сканчэння будаўніцтва з’яўляецца пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Расіі ў сувязі з санкцыямі, накладзенымі на яе Захадам за акупацыю Крыма і вайну супраць Украіны на Данбасе.