Удзельнікі курсаў “Мова Нанова” правялі вечарыну памяці Рыгора Барадуліна (дадалося відэа)
На сустрэчу з гарадзенцамі завіталі Алесь Мазанік (на здымках ніжэй) і Сяржук Доўгушаў, якія асабіста былі знаёмыя з дзядзькам Рыгорам.
Алесь правёў невялічкую віктарыну на веданне біяграфіі Барадуліна.
А Сяржук Доўгушаў (на здымку ніжэй) распавёў, як у адну з сустрэч паэт падарыў яму маленькую кніжачку “Песні матчыны з Вушаччыны”, у якую ўвайшлі народныя песні з малой радзімы паэта.
На курсах лідэр гурта “Vuraj” зладзіў сапраўдны “Спеўны сход”, які ўжо набыў сваю папулярнасць ў сталіцы, але ў Гародні праводзіўся ўпершыню.
Разам з Сержуком Доўгушавым студэнты заспявалі народныя песні з Вушаччыны, якія пры жыцці так падабаліся Барадуліну.
Як потым высветлілася, быў і сярод студэнтаў курсаў чалавек, які некалі сустракаўся з паэтам і змог распавесці пра свае ўражанні.
6 align=”” width=”515″ height=”345″ >
На занятках слухачы курсаў “Мова Нанова Гародня” змаглі не толькі пачуць, як Народны паэт чытае свае вершы, але і падзяліцца сваімі любімымі творамі дзядзькі Рыгора.
4 align=”” width=”515″ height=”345″ >
2 align=”” width=”515″ height=”345″ >
3 align=”” width=”515″ height=”345″ >
Нехта нават праспяваў песню “Белая яблыня грому” з аднайменнага альбому Лявона Вольскага.
Фота аўтара