СПРАВА ЗАКРЫТАЯ – ЛЮДЗІ АРЫШТАВАНЫЯ
Па афіцыйнай версіі, затрыманых вінавацяць у падпале дома былога начальніка Ваўкавыскага РАУС Віталя Кацубы, які адбыўся яшчэ ў 2004 годзе. Сёння сваякі затрыманых сустрэліся з “пацярпелым” В.Кацурам, які паведаміў, што справа пра падпал яго дома закрыта, вінаваты адбывае пакаранне. Спадар Кацуба атрымаў страхоўку і кампенсацыю. Да затрыманых учора людзей ён ніякіх прэтэнзій не мае і прысутнічаць на судовых разбіральніцтвах не збіраецца. Між тым, супраць Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі высунута абвінавачанне па артыкуле 218 частка 2 КК «Наўмыснае знішчэнне, альбо пашкоджанне маёмасці, якое прывяла да значных стратаў». Санкцыі паводле артыкулу — ад 3 да 10 гадоў. Справу будзе весці следчы Кухарчык з Гродзенскай абласной міліцыі. Адвакатам у Аўтуховіча будзе Павел Сапелка, у Асіпенкі — Тацяна Сідарэнка, Лявонава – Вадзім Мушынскі. Кася КРОТ паводле www.charter97.org