Дзе на Гарадзеншчыне жыць бяспечней?

|

Медыкі даўно даказалі, што тое, чым мы дыхаем, наўпрост уплывае на нашае здароўе. 

 

На жаль, чысціня паветра сёння ўсё больш залежыць ад чалавека.

 

У свой час на Гарадзеншчыне былі збудаваныя цэлы шэраг прадпрыемстваў, шкодныя выкіды з якіх моцна забрудняюць паветра.

 

Не дзіўна, што амаль палову ад ўсіх выкідаў, якія траплаюць у паветра на Гарадзеншчыне, прыпадаюць да Гродна (10,6 тон у год) і Ваўкавыскі раёны (10,2 тоны).

 

У сваю чаргу, самымі чыстымі аказаліся раёны, дзе амаль адсутнічае буйная прамысловая вытворчасць: Астравецкі (0,3 тоны), Дзятлаўскі (0,4 тоны), Зельвенскі (0,5 тоны).

Калі ўплыў забруджанага паветра на якасць нашага жыцця праяўляюцца не заўсёды відавочна, то ўзровень злачыннасці ў тым ці іншым месцы мае куды больш заўважныя праявы.

 

Кожнаму хочацца жыць у месцах, дзе можна спакойна прайсці ўвечары па вуліцы, не баяцца стаць ахвярай махляроў і г.д.

 

У гэтым сэнсе больш камфортна могуць адчуваць сябе жыхары Воранаўскага (674 злачынствы на 100 тыс. насельніцтва), Зельвенскага  (679), Наваградскага (684) і Ашмянскага (689) раёнаў.

 

Значна горшая сітуацыя ў Гарадзенскім (1092), Лідскім раёне (1107).

 

А ў аўтсайдэрах апынуўся Мастоўскі раён, дзе ў 2013-м годзе было зафіксавана 1197 злачынстваў. 

 

Чытайце таксама:

 

Дзе на Гарадзеншчыне жыць добра: жыццё і смерць

 

Дзе на Гарадзеншчыне жыць добра: заробкі і занятасць

 

Дзе на Гарадзеншчыне жыць добра: жыллё