БАЖынкі – фестываль незалежнай журналістыкі

| Без катэгорыі

Сёлетнія «БАЖынкі» (ад абрэвіятуры «Беларуская асацыяцыя журналістаў») былі прысвечаны спартовай журналістыцы. Карэспандэнты парталу футбольных трансляцый match.by правялі майстар-клас. На працягу двух дзён журналісты з усёй Беларусі спаборнічалі ў футболе, дартсе, перацягванні канату і эстафеце. Пераможцам спартовых конкурсаў старшыня БАЖ Жана Літвіна ўручыла памятныя дыпломы з лагатыпам фэсту – зялёнай жабкай.

Такі лагатып падказала назва журналісцкага аб’яднання. Калі прачытаць «БАЖ» наадварот, атрымаецца «ЖАБ». Аднак гэта не проста слоўны каламбур. Сярод журналістаў існуе павер’е. Калі-небудзь жабка, незалежная прэса, пераўтворыцца ў каралеўну – адкрытую інфармацыйную прастору.

Гэта другі па ліку фестываль незалежнай журналістыкі. Сярод усіх пра яго арганізацыю рупіліся сябры лунінецкай філіі БАЖ, карэспандэнты мясцовай газеты « Информ-прогулка». Бліжэйшы год менавіта ў гэтай рэдакцыі будзе знаходзіцца пераходны кубак «БАЖынак».

Фота Аляксандра Зянкова

Інтэлектуальнае спаборніцтва – індывідуяльнае першынство match.by

>

Віталю Дзегцярову Жана Літвіна дорыць дыплом «БАЖынак»

Рэдактар часопіса «Абажур» Уладзімер Дзюба гатуе уху