“Желаем скорейшего разрешения инцидента”

|

Такім чынам каманда выказала падтрымку генеральнаму дырэктару аднаго з найбольш паспяховых гарадзенскіх прадпрыемстваў Алегу Зухавіцкаму, які з 19 лютага знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ па падозранні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах.

 

Аўтары ліста адзначаюць, што “ЗОВ” з’яўляецца адным з асноўных спонсараў “Нёмана” і поспехі клуба ў многім звязаныя з падтрымкай з боку кіраўніцтва гэтага прадпрыемства.

 

“Хотим выразить поддержку руководству предприятия трудовому коллективу, лично руководителю холдинга Олегу Владимировичу Зуховицкому.

 

Как человека, как руководителя, как личность мы его уважаем и поддерживаем и желаем скорейшего разрешения инцидента” – гаворыцца ў лісце.