Выйшаў чарговы гарадзенскі нумар Arche

|

Асноўнай тэмай дадзенага нумара Arche стала Гародня як цэнтр прыцягнення. Геаграфічнае становішча дало магчымасць гораду быць важным адміністрацыйным цэнтрам на працягу стагоддзяў. Адпаведна Гародня паўплывала на рэгіён, стала месцам гістарычных падзей, істотных не толькі для Гарадзеншчыны, але і для краіны.

 

Артыкулы нумара ахопліваюць перыяд ад Сярэднявечча да сучаснасці, дадаючы ў агульную скарбонку новыя веды па гісторыі Гародні і Гарадзеншчыны ў сферы палітыкі, архітэктуры, культуры, эканомікі і інш. Сярод аўтараў нумара – Алег Ліцкевіч, Наталля Сліж, Вячаслаў Швед, Андрэй Кіштымаў, Андрэй Вашкевіч, Таццяна Касатая і іншыя беларускія, польскія і расійскія даследчыкі.

 

ЗМЕСТ


Наталля Сліж. Гародня як цэнтр прыцягнення. Прадмова . 6


Алег Ліцкевіч. Гародня і Гарадзенскі рэгіён у другой палове XIII—XIV стст. Сухапутныя і водныя камунікацыі, населеныя пункты, этнаканфесійны склад і міграцыі насельніцтва . 8

Агульныя заўвагі . 9

Гандлёвы шлях з Прусіі і Мазовіі на Валынь і Гародню . 10

Ваенная дарога з Гарадзенскага рэгіёна на Мазовію і Прусію . 12

Ваенны і гандлёвы сухапутны шлях з Гародні на захад у сістэме міжнародных транспартных камунікацый ВКЛ . 15

Унутраныя дарогі Гарадзенскага рэгіёна: разгляд матэрыялаў «Die Littauischen Wegeberichte» . 16

Хуткасць перамяшчэння па сухапутных шляхах . 28

Водныя камунікацыі. 28

Забудова і прыблізная колькасць насельніцтва Гародні ў XIV ст.. 33

Сетка населеных пунктаў Гарадзенскага рэгіёна ў адпаведнасці з межамі другой паловы XIV ст. . 40

Этнаканфесійны склад і міграцыі насельніцтва . 45

Палонныя з Гарадзенскага рэгіёна ў Прусіі . 52

Заключэнне . 53

Дадаткі . 55


Сяргей Палехаў. Не толькі Гарадзенская унія. Палітыка вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча (1432—1440) . 61


Людміла Іванова. Гарадзенскі земскі суд у канцы ХVІ ст. У кантэксце Статутаў Вялікага Княства Літоўскага 1566 і 1588 гг. . 106


Наталля Сліж. Злачынствы і злачынцы ў Гародні ў XVII ст. . 122

 Заканадаўчыя крыніцы . 122

 Асаблівасці судовага працэсу . 125

 Злачынствы . 133

  1. Крадзяжы . 134

  2. Злачынствы супраць маёмасці і асобы з выкарыстаннем гвалту . 141

  3. Злачынствы супраць жыцця, забойствы . 146

  4. Злачынствы супраць маралі (пералюб, згвалтаванне, прастытуцыя) . 151

  5. Злачынствы супраць рэлігіі (абкраданне храмаў, чараўніцтва) . 154

  6. Нанясенне шкоды рэпутацыі (абразы, няслушныя абвінавачванні, пагрозы, праклёны) . 160

  Высновы . 164

  Дадатак . 166


Магдалена Уйма. Горадня ў мемуарнай літаратуры XVI—XVIII стст. 183

 Мемуары як гістарычная крыніца . 183

 Горад . 186

 Часы росквіту . 188

 Часы ваенных разбурэнняў і гарадзенскіх вальных соймаў . 189

 Бурлівае XVIII стагоддзе . 196


Кацярына Дзянісава. Інскрыпцыі ў гарадзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа . 201


Дзмітрый Віцько. Да пытання пра выгляд Верхняга замка ў Горадні часоў Вітаўта. Заўвагі да варыянту рэканструкцыі Міколы Волкава . 213


Аляксандра Зёбер. Інвентар Гарадзенскага палаца 1750 года . 235


Анджэй Страйноўскі. Скліканне першага пры Станіславу Аўгусту Панятоўскім сойма ў Горадні ў 1784 годзе . 251

 Палітычная сітуацыя перад соймам 1784 г. . 253

 Выбар месца пасяджэнняў у Горадні . 259

 Мэты сойма і пасольскія соймікі . 263

 Афармленне сойма . 267

 Праверка мандатаў і выбары маршалка . 267 Меркаванні адносна спраўнасці маршалка Хамінскага . 270

 Працэдурныя справы ў пачатку сойма . 272


Вячаслаў Швед. Гродзенскія адрасы паўстання 1863—1864 гг. . 275


Андрэй Кіштымаў. Нёманскі «Тытанік»: віціны на водных шляхах Беларусі . 305


Андрэй Вашкевіч, Таццяна Казак. Лісты з горада, якога няма . 328

 Юзаф Мацкевіч. Чатыры дні ў Гродне Прагулка на знешняй паверхні горада . 329

 Агнём і нажом. Хрысціянін, які забіў . 336

 Дзве цырульні . 338

 «Не трымаем віленскіх газет» . 340

 Праслаўленне рэстарана . 340

 Зварот купцоў . 341

 Яўрэі байкатуюць . 342

 Злачынства ў навагоднюю ноч . 342

 Сонечныя зайчыкі на замкавым паркеце . 343

 Супрацоўнік з завулка. У святле старой жырандолі . 348

 Гродзенскі тэатр . 351


Таццяна Касатая. Кінатэатры як публічная прастора Гародні ў 1930-я гг. . 354

 Вобраз кінатэатраў у памяці гараджан . 355

 Кінатэатр «Святавід» . 361

 Высновы . 364

 Дадаткі . 366


Віктар Парфёненка. Ахоўнік духу Горада . 371