Пачынаецца запіс ахвотных паехаць на Басовішча
Запісацца на ў ім і прэтэндаваць на атрыманне бясплатных візаў змогуць удзельнікі Беларускай дыктоўкі, якую ладзяць 28 сакавіка ў Гродне “Мова Нанова Гародня” разам з “Гарадзенскай Бібліятэкай”.
Арганізатары папярэджваюць, што колькасць кандыдатаў на атрыманне візаў сёлета абмежаваная.
Музычным госцем імпрэзы будзе Віктар Шалкевіч.
Сёлета дыктоўка будзе прысвечана стагоддзю першай афіцыйнай беларускай школы ў Гродне.
Гасцямі імпрэзы будуць вядомыя гарадзенскія навукоўцы Ала Петрушкевіч і Андрэй Чарнякевіч.
Імпрэза пачнецца а 16-й гадзіне ў памяшканні № 100 па вул. Будзёнага, 48а (зала ва ўнутраным дворыку).