Сустрэча з паэтам Віктарам Шведам прайшла ў Гродне
Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора на Падляшы. Ён вядомы не толькі сваёй паэтычнай творчасцю на трох – беларускай, украінскай і польскай – мовах. Займаецца таксама перакладам на польскую і беларускую мовы і актыўным грамадзкім дзеячам беларускай меньшасці ў Польшчы. Паэт адзначае, што вялікае задавальненне атрымлівае асабліва ад напісання дзіцячых твораў.
У творчасці паэта знаходзім не толькі шмат агульнабеларускіх нацыянальных матываў, але і творы, прысвечаныя ягонай Малай Айчыне – Беласточчыне, а таксама – Польшчы.
Зямлі я беларускай сынам,
Люблю зямельку і шаную.
Багаты, маю тры Айчыны
І ўсюды галасы іх чую.
Мяне – малая ўзгадавала,
Вялікая – дала асвету.
Другая заўсягды натхняла,
І для яе я стаў паэтам.
(“Мае Айчаны” – Віктар Швед)
“Я тут, у Гародні, адчуваю сябе як дома. І як раз пішу з нагоды чытачоў не толькі ў Польшчы, але таксама, тое, што я пішу, хацелася б, каб чыталі ва ўсей Беларусі.” – сказаў паэт падчас сустрэчы. Госці сустрэчы ўшанавалі паэта, зачытваючы ягоныя творы , якія прагучалі на беларускай, на польскай мове, і нават у фармаце песні, якую падрыхтавалі самыя маладыя чытачы бібліятэкі.