ПРЫГОДЫ АНДЖЭЯ ПАЧОБУТА

|

Журналіста, які вяртаўся з Літвы, пратрымалі на памежным пераходзе “Каменны Лог” больш за гадзіну, зрабіўшы асабісты дагляд. Асаблівую ўвагу памежнікаў Анджэй Пачобут адчуў яшчэ 5 лютага, калі выязджаў з Беларусі ў Літву. Пакуль журналіст быў у ад’ездзе невядомыя парэзалі нажом уваходныя дзверы ў яго гродзенскую кватэру. Тэлефанаванні з запалохваннямі атрымлівае васьмігадовая дачка Пачобута. Усе гэтыя падзеі журналіст звязвае з падрыхтоўкай да з’езду непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.