Творчы вечар Дзянісава і Памідорава ў Гродне ўсё ж такі адбыўся: музыкі заспявалі ў дворыку галерэі “Крыга”

|

Алесь Дзянісаў фактычна прэзентаваў альбом “Кароткая гісторыя Беларусі” на вершы сляпога паэта Алеся Чобата. Сярод патрыятычных і лірычных матываў знайшлося месца і для “юдаікі”: “Скідальскія жыды” – песня пра трагічны лёс габрэйскага насельніцтва мястэчка ў 1941-м.

 

Аляксандр Памідораў заспяваў некалькі песень з так званага “жыдоўскага шансону”, а таксама свой кавер на песню нядаўна загінуўшага Кузьмы Скрабіна.

 

Напрыканцы вечару прадстаўнік габрэйскай грамады Барыс Квяткоўскі падзякаваў музыкам і патлумачыўся за канфуз з памяшканнем. Усе сабраныя падчас канцэрту грошы, як і планавалася, былі перададзеныя на патрэбы рэстаўрацыі гарадзенскай харальнай сінагогі.

 

 


Здымкі Аляксандра Саенкі