У Гродне афіцыйна адчыніўся веласезон
Арганізатары абяцалі, што акцыя адбудзецца пры любым надвор’і нібы прадбачыўшы тыя капрызы прыроды, якія будуць выпрабоўваць раварыстаў.
Надвор’е змянялася кожныя 5 хвілін – сонца, дождж, які распачаўся з самага старту і перайшоў затым у град.
Удзел у велапрабегу бралі як ужо дасведчаныя раварысты, так і навічкі.
Значную частку ўдзельнікаў акцыі складалі дзеці і госці з іншых гарадоў Беларусі.
Прабег па вуліцах горада не заняў шмат часу і не стварыў праблем для руху транспарту, які спыняўся толькі на кароткі час, каб прапусціць калону раварыстаў.
Раварысты стартавалі з Савецкай Плошчы, ехалі праз вул. К. Маркса, пр. Касманаўтаў, пр. Клецкава, вуліцы Я. Купалы, Сав. Памежнікаў, Паповіча, Вясеннюю, Фестывальную і фінішавалі ў Пышках.
Агульная працягласць трасы склала 11 км.
Напрыканцы удзельнікаў чакала імпрэза ў Пышках, дзе ў Джунглі-парку можна было паслухаць музыку ад ды-джэя, прыняць удзеў у конкурсе ці парамантаваць ровар.
Арганізатарам акцыі стала грамадскае аб’яднанне раварыстаў “ВелаГродна”.
Фота аўтара