Польскія ВНУ распачалі барацьбу за гарадзенскіх абітурыентаў

|

Бясплатныя візы для дзяцей і іх бацькоў, пражыванне, харчаванне, культурная праграма і экскурсіі – гэта няпоўны пералік таго, што абяцаюць арганізатары азнаямляльнага візіта па ВНУ Беластока.


Візіт запланаваны на 29-31 траўня. Удзел у ім могуць узяць як будучыя абітурыенты (вучні 11-х класаў), так і іх бацькі. Заявіцца на ўдзел у праграме могуць і тыя, хто плануе паступаць у магістратуру.

 

Праграма паездкі прадугледжвае наведванне беластоцкіх ўніверсітэтаў (навучальных аўдыторый, інтэрнатаў і г.д.), знаёмства з арганізацыяй навучальнага працэса, сустрэчы з выкладчыкамі, студэнтамі.

 

Арганізатары абяцаюць таксама пазнаёміць удзельнікаў праграмы з адметнасцямі Беластока.

 

Амааль усе выдаткі, звязаныя з паездкай у Беласток, бяруць на сябе арганізатары (акрамя 20 даляраў з чалавека ў якасці арганізацыйных выдаткаў).

 

Для ўдзелу ў візіце неабходна да 10 траўня запоўніць электронную анкету.

 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз электронную пошту info@studyinbialystok.pl