Сэкс – з шаснадцаці і шлюб у парку
Адпаведныя папраўкі да Крымінальнага кодэксу падрыхтаваныя прадстаўнікамі некаторых палітычных партый Літвы.
Яшчэ адным прававым наваўвядзеннем, якое тычыцца жыцця моладзі ў суседняй краіне, стала рашэнне пра магчымасць рэгістраваць з восені шлюб у парках альбо іншых публічных месцах.
Як паведамляе агенцтва “Росбалт”, дазвол на гэта дало літоўскае Міністэрства юстыцыі.
Дагэтуль, як і ў Беларусі, зарэгістраваць шлюб літоўцы маглі ў ЗАГСах альбо консульскіх установах Літвы за мяжой.
Цяпер мясцовыя ўлады атрымалі права вызначаць месцы, дзе маладыя змогуць, пры жаданні, юрыдычна аформіць свае шлюбныя дачыненні.
Калі ўлады не вызначаць такіх месцаў, то жыхары самі змогуць іх абіраць.
У такім выпадку, праўда, давядзецца атрымаць згоду ад работнікаў ЗАГСу, якія павінны ацаніць, ці адпавядае абранае маладымі месца прынцыпам маралі, патрабаванням бяспекі і г.д.
Кошт рэгістрацыі шлюбу ў “нетрадыцыйным” месцы мае складаць 210 літаў (каля 250 тыс. беларускіх рублёў), што ў тры разы больш, чым у выпадку рэгістрацыі ў ЗАГСе.
Фота: www.mywed.ru/forum/session/view/4071