Крэдыт у далярах: забудзьцеся да 2011 года!

|

Як вынікае з распаўсюджанага ўчора Нацыянальным банкам прэс-рэлізу, спыненне выдачы валютных крэдытаў выклікана наступствамі гаспадарчага крызісу і мае спрыяць “дэдалярызацыі” беларускай эканомікі, забеспячэнню ўстойлівасці рубля, змяншэнню рызыкі невяртання атрыманых крэдытаў.

Рашэнне пра забарону выдачы крэдытаў у замежнай валюце будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2011 г.Да гэтага часу, спадзяецца кіраўніцтва Нацбанку, эканамічная сітуацыя ў краіне стабілізуецца.

Пастанова не тычыцца індывідуальных прадпрымальнікаў.