Рабаўніцтва ў ювелірным
Каля васямнаццатай гадзіны ў краму зайшла кампанія маладых людзей. І пакуль трое з іх адцягвалі ўвагу персанала, рабаўнік адкрыў вітрыну, сцягнуў адтуль чатыры гадзіннікі Tissot на агульную сумму каля 7 мільёнаў рублёў і пайшоў у невядомым накірунку.
Як паведамілі “Твайму Стылю” ва Упраўленні ўнутраных спраў, прадавачка хутка заўважыла прапажу і націснула кнопку выкліку аховы. На месца прыбыў нарад, а таксама аператыўнікі ўгалоўнага розыска. Яны затрымалі кампанію, праз іх быў вылічаны і злачынца. Ім аказаўся хлопец 1981 года нараджэння, які быў затрыманы ў сваёй кватэры ў той жа дзень. Ад удзелу ў злачынстве ён не адмаўляўся, але заявіў, што гадзіннікаў у яго ўжо няма.
Агульная сумма ўкрадзенага склала амаль 7 мільёнаў, таму, з улікам папярэдніх “дасягненняў”, злачынцу пагражае значны тэрмін пазбаўлення свабоды. Усе замяшаныя ў рабаўніцтве раней прыцягваліся да адказнасці па падобных злачынствах.
Фота http://novosti.err.ee/failid/159971_01.jpg