Гарадзенскія ўлады забаранілі вывешваць у аўтобусах расійскую сімволіку

У адказ на ліст журналіста, дасланы ім у міністэрства транспарта і камунікацый, кіраўніцтва гарвыканкаму паведаміла, што з кіроўцам, які вывесіў расійскую сімволіку ў трох месцах аўтобуса на маршруце “Гродна-Мінск”, праведзена тлумачальная праца “аб забароне выкарыстання сімволікі іншых краін у аўтобусах філіяла “Гроднааблаўтатранс”.

Падобны адказ прыйшоў таксама і ад адміністрацыі гарадзенскага аўтавакзала.

У абодвух выпадках аўтары адказу спасылаліся на тое, што кіроўца аўтобуса вывесіў расійскія сцягі з нагоды “Дня яднання народаў Беларусі і Расіі”, які адзначаецца 2 красавіка.

 

Мы, аднак, знайшлі ў сацыяльных сетках фотаздымак таго самага аўтобуса, зроблены 22 красавіка мінулага года. Тады ён ехаў па маршруце “Гродна-Брэст” з тым самым расейскім сцягам на пярэднім шкле.