Ушаноўвалі памяць паэта

|

Менавіта сюды, дзе захавалася хата пісьменніка, прыехалі зацікаўленыя людзі з Мастоў і не толькі. Ва ўшанаванні з нагоды 70-годдзя з дня яго смерці і 100-годдзя з дня нараджэння, прынялі ўдзел таксама пісьменнікі Лявон Вашко, Васіль Якавенка, Юрась Гумянюк. Наведалі магілу Міхася Явара і ўсклалі кветкі.

Над Нёмнам, дзе ў гонар Міхася Явара ўсталяваны помны камень, чыталі яго вершы. У тым жа месцы Стаіць груша, ля якой у 1933 годзе пісменнік стрэліў сабе ў грудзі. Яму не было яшчэ трыдцаці, але ён быў сур’ёзна хворы на сухоты, меў няшчаснае каханне, балюча перажываў стан беларускага народа.

Міхась Явар, сапраўднае прозьвішча Карась, нарадзіўся 8 лістапада 1903 году ў вёсцы Міневічы на Нёмане непадалёк ад Лунна. У Першую сусьветную вайну апынуўся з бацькамі ў бежанстве ў Расеі, адкуль сям’я вярнулася ў 1921 годзе. Міхась удзельнічаў у працы Грамады і ТБШ. Вершы яго друкаваліся ў “Беларускай газэце” і ў “Шляху моладзі”.

 

Фота Хрысціны Марчук