Целеш у Гародні

|

Выстава “Бела-чорна-белае” паказвае графічныя творы мастака, як новыя, так і самыя першыя, студэнцкія, зробленыя ў 1970-ых. Акрамя станкавай мініятурнай графікі на выставе можна ўбачыць экслібрысы і кніжныя знакі.

 

Вячка Целеш нарадзіўся ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласці. З 1958 года жыве ў Латвіі, дзе скончыў акадэмію мастацтваў. Працы Мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі і іншых музеях Беларусі, а таксама ў замежных дзяржаўных і прыватных калекцыях. У 1990 годзе Вячка Целеш стаў заснавальнікам Міжнароднага аб’яднання мастакоў-беларусаў балтыі “Маю гонар”.

За кнігу “Гарады Беларусі на старых паштоўках” Беларускі ПЕН-цэнтр узнагародзіў Целеша ганаровай прэміяй імя Францішака Багушэвіча.

 

Паводле naviny.by

Фота budzma.org