У Альшанцы асвяцілі зямлю і крыж пад новы касцёл
У новым мікрараёне Альшанка 24 мая было нязвыкла шматлюдна: сотні вернікаў прыйшлі да скрыжавання вуліц Караткевіча і Багушэвіча, дзе павінна было адбыцца асвячэнне зямлі пад будаўніцтва новага касцёлу. Усе дарогі, што вялі да гэтага пляца, былі застаўленыя машынамі. Пад невялікім ляском устанавілі шацёр, адкуль і праводзіў пасля багаслужэнне біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Глядзіце наш фотарэпартаж з месца падзей.
У парафіі ў Альшанцы зараз каля 3000 тыс. вернікаў. Раней яны наведвалі невялікую каплічку і доўгі час намагаліся атрымаць дазвол на будаўніцтва храму. Гарадзенскія ўлады доўгі час не дазвалялі, спасылаючыся ў тым ліку і на тое, што супраць гэтага выступае частка мясцовых жыхароў. Зараз жа дазвол атрыманы, апошняя св. Імша ў староў каплічцы прайшла 11 мая.