У школе СПБ урачыста адзначылі заканчэнне навучальнага года

|

Арганізаваў свята непрызнаны ўладамі Саюз палякаў на Беларусі. Салодкія падарункі і дыпломы для дзяцей перадаў прэзідэнт польскага Беластока Тадэвуш Трускаляскі.

 

Як сцвярджае старшыня галоўнай рады Саюза палякаў Анжаліка Борыс, арганізацыя польскай меншасці надае вялікую ўвагу вывучэнню роднай мовы, якая карыстаецца ўсё большай папулярнасцю  ў грамадстве: “Саюз палякаў стараецца дапамагаць усім, хто вывучае польскую мову. 13 тысяч дзяцей і моладзі вывучае польскую мову на тэрыторыі Беларусі. Калі браць польскія школы ў Гародні і Ваўкавыску, то там навучаецца 740 дзяцей, канешне большы працэнт навучаецца ў школах выходнага дня і ў факультатыўных формах”.

Нагадаем, ва ўсіх школах Гродна 30 мая прагучаў апошні званок.