Гарадзенцы даганяюць масквічоў па колькасці аўтамабіляў
У 2008 годзе такіх участкаў было выяўлена 112. ДАІ штогадова праводзіць абследаванне такіх месц і выпрацоўвае комплексныя мерапрыемствы па павышэнні бяспекі дарожнага руху. Усталёўваюцца святлафоры, дарожныя знакі, ляжачыя паліцэйскія, шумавыя палосы, дадатковая разметка.
Па ацэнцы ДАІ ў Гародні неабходна ўсталяваць яшчэ 17 святлафораў, а усталяванне аднаго святлафора абыходзіцца прыкладна ў 75 млн рублёў.
На сёняшні дзень, у рамках праграмы па ліквідацыі аварыйна небяспечных участкаў дарог і вуліц, у Гародні працягваецца праца па стварэнні аб’язной дарогі. У бліжэйшы час будзе адкрыта дарога каля бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. У гэтым годзе плануюць распачаць рэканструкцыю з пашырэннем да чатырох палос вуліц Суворава, Будзенага, ужо пачаліся працы па выпростванні вуліцы Каліноўскага.
Паводле інфармацыі ДАІ, Гарадзенская вобласць – самая аўтамабілізаваная сярод абласцей Беларусі: тут налічваецца 425 тысяч транспартных сродкаў. Па колькасці аўтамабіляў на душу насельніцтва наша вобласць набліжаецца да Масквы: на 1 тысячу жыхароў прыходзіцца 300 аўтамабіляў.
Па інф. БелТА
Фота http://www.interfax.by/files/2009-06/20090615-170436-819.jpg