ЮБІЛЕЙ ЧЭСЛАВА НЕМАНА

|

Вядомы польскі музыка, сапраўднае імя якога Чэслаў Відржыцкі, нарадзіўся ў вёсцы Старыя Васілішкі, што на Гродзеншчыне, 16 лютага 1939 года. У 1958 годзе сям’я музыкі пераехала ў Польшчу. Памёр Чэслаў Неман у 2004 годзе ад рака.

У касцёле на радзіме музыканта 15 лютага адбудзецца ўрачыстая імша, адкрыццё скульптуры Чэслава Немана і конкурс песні яго імя.

У Гродна святкаванні пачнуцца 14 лютага. У гэты дзень у музеі Максіма Багдановіча адкрыецца выстава фотаздымкаў і малюнкаў, прысвечаных Чэславу Неману.

У лялечным тэатры распачнецца выстава польскага джазавага плаката і канцэрт, у якім возьмуць удзел вядомыя польскія джазмэны Кшыштаф Садоўскі і Станіслаў Цэйроўскі, артысты Гродзенскай філармоніі і аркестр універсітэта імя Янкі Купалы.

Кася КРОТ