Стыпендыі для даследчыкаў еўрапейскай гісторыі

| Без катэгорыі

Інстытут еўрапейскай гісторыі (Institute of European History, Майнц, Нямеччына) прапануе доктарскія і постдоктарскія стыпендыі маладым навукоўцам, якія даследуюць гісторыю Еўропы, гістарычныя змены канцэптаў «Еўропа» і «Еўрапейскасць» у перыяд ад 1450 да 1950 года, а таксама інтэлектуальныя, рэлігійныя і філасофскія накірункі гісторыі Еўропы гэтага перыяду.


Даследніцкая праграма дае стыпендыятам магчымасць спалучаць даследніцкую дзейнасць з групавым навучаннем і міжнародным супрацоўніцтвам.

 

Працоўныя мовы інстытута – нямецкая і ангельская. Для паспяховага навучання неабходна актыўнае валоданне адной і як мінімум пасіўнае валоданне другой з моваў.

 

Стыпендыі надаюцца на тэрмін ад 6 месяцаў да 2 гадоў. Доктарскія стыпендыі 1000 еўра штомесяц надаюцца маладым навукоўцам да 32 год, якія маюць ступень магістра гісторыі альбо тэалогіі і працуюць над дысертацыйным даследаваннем.

 

Пост-доктарскія стыпендыі ў памеры 1600 еўра штомесяц надаюцца навукоўцам, якія ўжо абаранілі дысертацыі і хочуць распачаць новае даследаванне. Інстытут асабліва заахвочвае замежных навукоўцаў падаваць дакументы на атрыманне стыпендый. Апошні тэрмін падачы дакументаў – да 15 жніўня. Больш падрабязная інфармацыя на ангельскай мове – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.ieg-mainz.de/likecms/likecms.php?site=site.htm&nav=64&siteid=300


Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны