Духоўны турызм

|

Па словах Георгія Роя, настаяцеля прыхода храма святых пакутнікаў Барыса і Глеба, што ў вёсцы Накрышкі,  сёння ў Беларусі няма аніводнага цэнтра, дзе праваслаўная моладзь магла б сустракацца незалежна ад пары года.

Дзям’янаўцы падыходзяць для гэтага як мага лепей, бо месцяцца на ўскрайку маляўнічай Ліпічанскай Пушчы, побач Нёман, лясныя азёры. Тут захаваліся своеасаблівы быт і традыцыі беларускай вёскі, што можа спрыяць набліжэнню сучаснай моладзі да вытокаў нацыянальнай кльтры. Нядаўна тут быў пабудаваны і храм.

Плануецца, што цэнтр стане і базай для адпачынку і духоўнай рэабілітацыі “праблемных” катэгорый людзей. У сувязі з гэтым да працы ў цэнтры будуць прыцягвацца  кваліфікаваныя спецыялісты: псіхолагі, медыкі, святры.

 

Дзятлаўскі райвыканкам ужо перадаў Накрышскаму прыходу зямельны участак і будынак былога сельвыканкаму для стварэння на яго базе гасцініцы. Інтэр’ер гасцініцы будзе вытрыманы ў вясковым стылі, будуць праведзеныя неабходныя камунікацыі, а таксама будзе камінная зала. Цэнтр зможа прымаць 25 чалавек адначасова. Мяркуецца, што адкрыццё адбудзецца ўжо ўлетку наступнага года.

Ініцыятыва стварэння такога цэнтра сыходзіла ад Наваградзкай епархіі, прыхода храма ў Накрышках, а таксама Мінскай духоўнай семінарыі.

 

На фота кінапаказ ў праваслаўным летніку ў Дзям’янаўцах, 2008 г http://sobor.by/images/2008/06-08-3-1big.jpg