Любчанскі замак “ажывае”

|

Сярод дасягненняў гэтага лета раскрыццё і ўмацаванне аўтэнтычных падмуркаў абарончай сцяны паміж брамнай і кутняй вежамі. Зараз ідуць да завяршэння працы па аднаўленні на кутняй вежы малюнкаў у тэхніцы сграфіта вакол байніц і па карнізе. На рэканструяванай прыбудове пачалі ўсталёўваць фахверкавую канструкцыю.

 

У любчы распачынаецца гарачая пара. Ажно два валанцёрскія летнікі адбудуцца тут ў жніўні. З 6 па 16 жніўня на замку будзе праводзіцца валанцёрскі летнік пад кіраўніцтвам ГА “Беларуская асацыяцая студэнтаў-архітэктараў”. З 17 па 30 жніўня працаваць прыедуць актывісты МГА “Гісторыка”.

 

Усе валанцёрскія працы вядуцца пад кіраўніцтвам мясцовага дабрачыннага фонду “Любчанскі замак” http://www.lubcza.org

 

Фота сграфіта на вежы Наталі Куц