Docudays UA: фрагменты жыцця праз прызму дакументалістыкі
Фестываль ва Украіне адбыўся ўпершыню ў 2003 г. У 2005 годзе быў прыняты ў Сетку фестывалей пра правы чалавека Human RightsFilm Network (HRFN). Як узгадвае Надзея Чушак, каардынатарка праваабарончай праграмы, фестываль ва Украіне пачынаўся з невялікай колькасці гасцей, а зараз ён буйна развіваецца. Кінапаказы адбываюцца на прыканцы сакавіка ў Кіеве, потым вандруюць па рэгіёнам Украіны.
У Гродна Фестіваль Docudays UA прыехаў у другі раз. Яго гаспадаром з’яўляецца польскае консульства, у кіназале якога адбываюцца паказы. “Незалежна ад таго, жывем мы ў Расіі, Украіне ці Малдове, мы цікавімся тым, што адбываеца ў суседзяў і хочам паглядзець, як выглядае гэтае жыццё, таму мы вельмі рады, што можам сустракацца тут ужо ў другі раз, і спадзяюся, што гэтая традыцыя прэзентаціі фільмаў пра нашую частку света будзе сталай”, – сказаў Генеральны Консул Польшчы у Гродне Андрэй Хадкевіч падчас адкрыцця фестывалю.
Гарадзенскія паказы адкрылі два фільмы, якія краналі зусім розныя бакі жыцця. Першы з іх, “Праз Майдан”, – ггэта своеасаблівы трыб’ют людзям – сябрам і незнаёмым, якія прысутнічалі на Майдане. Другі з паказаных фільмаў – “Доўга ды шчасліва” – гэта спроба зразумення жаноча-мужскіх адносінаў праз вяртанне ў свае мінуае і цвярозы позірк на яго.
Надзея Чушак распавяла “Твайму стылю”, што кінапаказы могуць быць важныя і цікавыя беларусам самой тэматыкай фільмаў, якія дазваляюць задумацца над правамі чалавека і іх абаронай, а таксама паказваюць падзеі за блізкай мяжой, якія не транслююцца ў массмедыях.
Майдан, па словам арганізатаркі, быў пэўным штуршком да развіцця мастацкіх падзеяў ва Украіне, паўплываў на развіццё дакументальнага жанру кіно, дазволіў задумацца над тым, што адбылося, шляхам мастацтва.
Фестываль мае фармат конкурса, таму арганізатары чакаюць заявак з розных краін свету. Але з Беларусі, па іх словах, заявак пакуль што няшмат.
У наступныя дні фестівалю можна будзе паглядзець не толькі украінскае дакументальнае кіно.
23 чэрвеня гарадзенцаў чакае прагляд трох фільмаў: “Мэдык ідзе апшнім” (Вугоршчына, Украіна), “Сястра Zo” (Украіна) і “Дысідэнт і генерал” (Нідэрланды).
24 чэрвеня арганізатары пакажуць фільмы “Выкладчык ангельскай” (Грузія), “Зубы Леніна” (Украіна), а таксама “Божая воля” (Расія).
Фестываль скончыца ў чацвер 25 чэвреня паказамі фільмаў “Эрмітажнікі” (Нідэрланды), “Дом бацькі” (Украіна), а таксама “Разам” (Расія).
Большасць фільмаў з’яўляюцца переможцамі конкурса ў гэтым годзе.