“Свет кароткага метра” прэзентуе ў Гродне кароткаметражныя фільмы

У склад калекцыі, прапанаванай да ўвагі гледачоў,  ўвайшлі 6 замежных і 1 беларускі фільм, якія сталі пераможцамі і намінантамі самых прэстыжных прэмій і кінафестываляў (“Оскар-2015”, “Берлінале-2015”, Канскі кінафестываль-2014 і інш.) . Агульная працягласць паказу – каля двух гадзін. Замежныя фільмы прадстаўлены на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.

 

Па словах генеральнага прадзюсара кінакампаніі «БелФильмГруппа» Юрыя Ігруша, частка сродкаў, атрыманых ад паказу калекцыі “Свет кароткага метра” накіруецца на падтрымку і прасоўванне некалькіх будучых беларускіх кароткаметражных фільмаў маладых аўтараў. Такім чынам, кожны глядач зробіць свой унёсак у развіццё беларускага кіно.

 

Хочацца адзначыць, што гарадзенцы добра ўспрынялі кінафестываль, у першы дзень зала была цалкам запоўненая людзьмі. Гледачоў парадавала бліскучая гульня акцёраў, візуальная вытанчанасць, арыгінальныя сюжэтныя лініі і нечаканыя развязкі сюжэтаў. Варта звярнуць увагу і на вялікую разнастайнасць жанраў, ад камедыі да  драмы, вестэрну і гратэску, якія прымушалі ўсю залу смяяцца ад душы, а ўжо праз пару хвілін залівацца слязьмі.

 

А зараз прадстаўляем да увагі чытачоў агляд фільмаў з калекцыі   “Свет кароткага метра”:

 

Тэлефонны званок (THE PHONE CALL)

 

Рэжысёр МЭТ КІРКБІ (Вялікабрытанія)

Працягласць 21 хв.

Жанр – драма

 

“Шэрая мышка” Хізэр працуе ў службе “гарачай лініі” псіхалагічнай дапамогі. Аднойчы, на тэлефон гарачай лініі тэлефануе невядомы стары. Хізэр пачынае гутарыць з ім, яшчэ не ведаючы, як моцна паўплывае на яе гэты тэлефонны званок…
 

Бугалу і Грэм (BOOGALOO AND GRAHAM)

Рэжысёр МАЙКЛ ЛЕНАКС (Вялікабрытанія)
Працягласць 14 хв.
Жанр – камедыя, драма

 

Два маленькія браты атрымліваюць у падарунак ад бацькі па кураняці і пачынаюць клапаціцца аб гадаванцах. Але калі птушаняты вырастаюць, бацькі выносяць курам несуцяшальны прысуд…

 

Стралок (THE GUNFIGTHER)

Рэжысёр ЭРЫК КІССАК (ЗША)
Працягласць 9 хв.
Жанр – камедыя

 

“Выматаны стралок павольна ступаў па карчме …” – гучыць закадравы голас на пачатку фільма, прадракаючы вострыя разборкі на Дзікім Захадзе. Але не, усё будзе інакш. Той самы голас будзе і далей ўрывацца ў дзеянне, раскрываючы падрабязнасці, пра якія героі хацелі б змаўчаць …

 

Ежа (EAT)

 

Рэжысёр МОРЫЦ КРАМЕР (Германія)
Працягласць 6 хв. 30 сек.
Жанр – драма

 

Аднойчы ўнутраныя дэманы анарэксiчнай фотамадэлі скажуць ёй, што ўсе вакол яе ядомае – крэслы, карціны, i яе ўласнае цела…

 

Гары расце (HARRY GROWS UP)

 

Рэжысёр МАРК Н ІКЕЛЬСБУРГ (ЗША)
Працягласць 11 хв.
Жанр – камедыя

 

Нью-Ёрк – жорсткае месца для пошукаў любові. Асабліва, калі гэта робіць самастойны і незалежны паўтарагадовы хлопчык …

 

Пугач

 

Рэжысёр СЯРГЕЙ КАЛАСОУСКІ (Беларусь)
Працягласць 12 хв.
Жанр – драма

 

Беларусь 90-х. Самаўпэўнены да наіўнасці хлапчук па мянушцы Кітаец, не гледзячы на ​​засцярогі свайго сябра Флейты, складае заклад з групай падлеткаў. У пагоні за выйгрышам, забыўшыся пра засцярогі, прыяцелі трапляюць у сітуацыю, дзе выбар вядзе да трагедыі. Вялікай трагедыі маленькіх людзей. Фільм заснаваны на рэальных падзеях…

 

О, Люсі! (OH LUCY!)

 

Рэжысёр АЦУКО ХІРАЯНАГІ (Японія, Сінгапур, ЗША)
Працягласць 21 хв.
Жанр – драма

 

Сэцуко – 55-гадовая адзінокая “офіс-лэдзі”. Малады англійская інструктар дае ёй парык бландынкі і новую асобу – “Люсі”. Ад той пары ў “Люсі” абуджаюцца жаданні, пра якія Сэцуко ніколі не ведала…

 

Яшчэ адной разынкай фестывалю стала прапанова ўсім удзельнікам прагляду запоўніць анкету на velcom Smartfilm, каб  раскрыць свой творчы патэнцыял і, магчыма, выканаць мару  –  паспрабаваць сябе ў ролі акцёра або сцэнарыста.