ЛІТВА ПАКЛАПОЦІЦЦА ПРА СВАІХ

|

Узаконіць гэты дакумент прапанавала працоўная група юрыстаў створаная прэзідэнтам Літвы. Адпаведныя прававыя акты могуць быць падрыхтаваныя да канца года. Карта літоўца можа гарантаваць этнічным літоўцам, якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, роўныя з грамадзянамі Літвы эканамічныя, сацыяльныя і культурныя правы, магчымасць атрымліваць адукацыю, займацца гаспадарчай дзейнасцю на тэрыторыі Літвы. Літоўцы складаюць каля 1% насельніцтва гродзеншчыны, у вобласці захаваліся месцы кампактнага пражывання літоўскага насельніцтва, для якога Карта літоўца адкрые дадатковыя магчымасці. Старшыня грамадскага аб’яднання літоўцаў “Тэвіне” Альгіс Дзяргінчус: “Кожная краіна мусіць клапаціцца пра сваіх. Зараз, калі кожны думае, як ратаваць сябе, з Картай літоўца напэўна будзе лягчэй”. Кася КРОТ