Гарадзенка Вера Кунцэвіч стала гераіняй відэапраекту “Апантаныя”

“Апантаныя”- гэта цыкл рэпартажаў пра грамадска актыўных беларусаў, якія рыхтуе беларуска-польская здымачная група. 


Адной з гераінь праекта стала кіраўніца хору беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына” і выкладчыца “Універсітэту Залатога ВекуВера Кунцэвіч.

 

На працягу многіх гадоў спадарыня Вера з’яўляецца адной з асобаў, вакол якіх трымаецца беларускае жыццё ў Гродне.  

Глядзіце таксама іншыя рэпартажы праекту “Апантаныя”.

 

Фота Аляксандра Саенкі