У Гродне маладая маці зняла на відэа, як гвалтуе свайго 7-гадовага сына
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі МУС сумесна з калегамі з УУС Гродзенскага аблвыканкама затрымалі жыхарку Гродна. З выкарыстаннем вэб-камеры жанчына ў сябе дома вырабіла і распаўсюдзіла ў сеціве Інтэрнэт відэаролік з элементамі дзіцячай парнаграфіі. У ім зняты гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя затрыманай у дачыненні да малалетняга сына (2008 г.н.).
Распачата крымінальныя справы па ч.3 арт.167 (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняга), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 8 да 15 гадоў і ч.3 ст.343-1 КК Рэспублікі Беларусь (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай заведама малалетняга), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 13 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.