Фотафакт: Хто стаіць за лозунгам “БНФ – это фашисты”?

Абласны кіраўнік Беларускага Народнага Фронту Вадзім Саранчукоў упэўнены, што гэта крокі па дэскрэдытацыі партыі напярэдадні выбарчай кампаніі.

“Абрэвіятура “БНФ” па-ранейшаму на слыху і ў памяці насельніцтва. Гэта своеасаблівы сінонім слова “апазіцыя”. Тут, мне падаецца, і варта шукаць тлумачэнне…”


Даводзіць, што ідэалогія БНФ не мае нічога агульнага з фашыстоўскай, Саранчукоў не лічыць належным, а навіну ўспрымае з гумарам.

 

Улёткі, якія трапляюцца сям-там у цэнтры горада, напісаныя ад рукі, як і графіці на металічных сценах прыпынкаў. Па стылі і тону гэта аддалена нагадвае антыамерыканскія ды антынатаўскія графіці, якія з’яўляліся ў горадзе прыкладна год таму, пра што пісаў “Твой Стыль”.

Нагадаем, што абвінавачанні БНФ у “фашызме” з’явіліся яшчэ ў часы Перабудовы і на поўніцу выкарыстоўваліся прапагандай супернікаў у 90-я. З часам, калі партыя згубіла былую моц, падобныя абразы таксама зрабіліся неактуальнымі.