Дзень святара

|

4 жніўня – дзень успаміну святога Яна Марыі Віянэя, святога параха з Арс (Францыя). Гэта адзіны святы парах, які займаўся парафіяльным душпастарствам. Таму, менавіта гэты дзень з’яўляецца прафесійным днём святара. Гэты год папам Бенедыктам ХVI абвешчаны годам святарства.

 

Адзначаў разам з іншымі святарамі гэты дзень айцец Андрэй Крот з Гродна. Ён лічыць, што гэты год дае магчымасць асэнсаваць місію святара, таямніцу святарства, ацаніць поспехі і недахопы ў працы на карысць Беларускага народу.

 

Вынікі эфектыўнасці святарсткай працы для Царквы і вернікаў будуць падведзены па завяршэнні году святарства, 19 чэрвеня 2010 году.


Па інф. Радыё Рацыя