КДК:”ЗОВ” кампенсаваў панесеныя дзяржавай страты ў памеры 31,4 млрд рублёў
“Сумесна з органамі КДБ было праведзена сур’ёзнае мерапрыемства з нагоды дзейнасці прадпрыемстваў па вырабу мэблі. У кошт пакрыцця страт, панесеных дзяржавай, ўжо паступіла 31,4 млрд рублёў”, – сказаў Рэут. Пазней ён удакладніў, што гаворка ідзе пра гарадзенскую кампанію “ЗОВ”.
18 лютага КДБ Беларусі распаўсюдзіў паведамленне аб затрыманні некалькіх асобаў, сярод якіх былі прадстаўнікі кіраўніцтва групы кампаній “ЗОВ”, а таксама кіраўнікі шэрагу камерцыйных структур. Іх падазравалі ў атрыманні ценявых даходаў з наступным вывадам сродкаў за межы краіны і нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.
У траўні асноўны ўладальнік кампаніі Алег Зухавіцкі выйшаў на волю, а праз некалькі тыдняў запусціў у Гродна новую фабрыку па вытворчасці вырабаў з натуральнага дрэва.