Хто лепей ратуе?
Дружынніцы з розных прадпрыемстваў з усіх раёнаў рыхтаваліся да спаборніцтва. Кожны раён быў прадстаўлены адной камандай.
Дзяўчаты ў белых хустках з чырвоным крыжом ліквідавалі хімічныя і іншыя ачагі паражэння, мусілі адшукаць пацярпелых сярод тых ачагоў, а затым аказаць ім дапамогу, памесціць у транспарт.
Па выніках спабору адна з каманд будзе прадстаўляць Гарадзеншчыну на рэспубліцы.
Учора пераможцам стала дружына Лідскага раёна.
Фота http://prosto-free.livejournal.com/