Гарадзенскі лікёра-гарэлачны завод “прызнаў” Крым расійскім
На конкурсе, які праходзіў у пачатку ліпеня ў Крыме, гарадзенская гарэлка атрымала тры залатыя медалі.
Хіба што ад перабору пачуццяў ад гэтай перамогі піяршчыкі прадпрыемства ламануліся раней за бацьку ў пекла, “прызнаўшы” Ялту расейскім горадам.
Да такой заявы, нягледзячы на сур’ёзны ціск з боку Крамля, не дадумаўся ніхто з вышэйшага кіраўніцтва краіны.
А вось для гарадзенскіх вытворцаў алкаголю “крымскае пытанне” ужо вырашанае.
А можа, ва ўсім вінаватыя проста кепскія адзнакі па геаграфіі? Альбо лішнія 50 грамаў?