Унікальны бурштынавы крыж з’явіўся ў гарадзенскім храме свяціцеля Лукі
Працы гэтых майстроў вядомыя далёка за межамі Гродна.
Аздобленыя бурштынам іконы ў іх выкананні можа ўбачыць у храмах Беларусі, Расіі, ЗША, розных краін Еўропы і нават у Сінгапуры.
Некалькі ікон, створаных Веранікай і Сяргеем Біжака, знаходзяцца таксама ў храме свяціцеля Лукі.
Нядаўна зроблены імі абраз Маці Божай Вострабрамскай быў перададзены Аляксандрам Лукашэнкам у падарунак галаве каталіцкага касцёла ў Беларусі Тадэвушу Кандрусевічу.
Як адзначыў у размове з карэспандэнтам “Твайго Стылю” святар Аляксандр Хомбак (на здымку ніжэй), прыхажане храма акрамя крыжа могуць убачыць зараз і ліцэнзаваную копію Турынскай плашчаніцы, часова перададзеную ў царкву гарадзенскімі каталікамі.
А на канец бягучага года тут плануецца адчыніць выставу беларускіх ручнікоў.
Храм свяціцеля Лукі Война-Ясенецкага знаходзіцца на тэрыторыі гарадзенскага абласнога клінічнага шпіталя.
Фота аўтара