Спякота і чырвоны ўзровень небяспекі: Надвор’е ў Гродне на 10-16 жніўня

|

10 жніўня.  Увесь дзень будзе хмарным. Але ападкаў не чакаецца. Ціск на працягу дня будзе трымацца на ўзроўні 752 мм. Вецер паўночны – паўночна-усходні, 3 м/с.

 

Раніца: +18°…+20°

Дзень: +25°…+27°

Вечар: +28°…+24°

 

У гэты час выкопваюць цыбуліны цюльпанаў. Даўней заўважылі, што моцнае мігаценне зорак на досвітку прадвесціць праз два-тры дні дождж.

 

11 жніўня.  Да світання неба будзе пакрыта аблокамі, але ўжо раніцай яны знікнуць, і ўвесь дзень будзе стаяць яснае надвор’е. Без ападкаў. Вецер паўночна-усходні і ўсходні. Ціск 752 мм.

 

Ноч: +21°…+19°

Раніца: +17°…+21°

Дзень: +27°…+29°

Вечар: +30°…+27°

 

Раней у гэты дзень сачылі за аўсом: калі саспелы авёс ў другі раз зазелянее – восень будзе непагодлівай. У ранейшыя часы існавала такое паняцце як “марокі” – гэта змрочны цьмяны час, які быў характэрны для гэтага дня.

 

12 жніўня. Чыстае неба днём схаваецца за аблокамі, але да вечара надвор’е зноў праясніцца. Без ападкаў. Вецер паўночны і  паўночна-заходні.

 

Ноч: +20°

Раніца: +24°

Дзень: +32°

Вечар: +29°

 

У ранейшыя часы заўважылі: калі ў гэты час дні стаяць пахмурныя і прахалодныя, то дажджу асцерагацца не трэба, і працы ў полі могуць працягвацца без прыпынку; калі ж душна і цяжка, і казуркі асабліва злыя, то будзе дождж.

 

13 жніўня. Амаль увесь дзень надвор’е будзе пахмурным, толькі бліжэй да вечара неба праясніцца. Без ападкаў. Вецер паўночны і ўсходні, 1,4 – 5 м/с.

 

Ноч: +22°

Раніца: +22°

Дзень: +28°

Вечар: +24°

 

У ранейшыя часы нашы продкі сачылі ў гэты дзень за ўзыходам: калі сонца пры ўзыходзе ярка-чырвонае і неўзабаве хаваецца ў аблокі – можна чакаць дажджу.

 

14 жніўня. Раніцай неба будзе ясным, такім яно і застанецца на працягу ўсяго дня. Вецер паўночна-усходні і ўсходні, 4 м/с.

 

Ноч: +18°

Раніца: +20°

Дзень: +29°

Вечар: +24°

 

14 жніўня адзначаецца свята Паходжання Святога Крыжа (Першы Спас). Нашы продкі казалі, што ў Спаса ўсяго ў запасе: і дождж, і вецер, і рознапагоддзе, то бок надвор’е на гэты дзень прадбачыць было складана. З гэтага дня пачынаюцца провады лета, могжа быць першы ранні начны прымаразак, пачатак халодных рос.

 

15 жніўня. У гэты дзень неба будзе ясным да самага позняга вечара. Без ападкаў. Вецер усходні, 3,7 м/с. Ціск 749-751 мм.

 

Ноч: +18°

Раніца: +20°

Дзень: +30°

Вечар: +25°

 

Нашы продкі заўважылі: якое надвор’е ў гэты дзень – такі і верасень будзе. А па тым, якія дні 15-19 жніўня, вызначалі надвор’е на верасень-студзень.

 

16 жніўня.  У гэты дзень неба будзе ясным да самага позняга вечара. Без ападкаў. Вецер усходні, 3,4 – 4,5  м/с. Ціск 750 мм.

 

Ноч: +20°

Раніца: +21°

Дзень: +31°

Вечар: +27°

 

У гэты дзень часта бывае вецер, па якім судзяць пра будучую зіму. Калі ў гэты дзень моцны віхор – чакай снежную зіму. Яшчэ ў даўніну зацемілі: які гэты дзень, такі і кастрычнік.